Вывоз мусора

Міжнародная канферэнцыя па Kermit у Маскве май 1989 г.

Пераклад артыкула арыгінала на англійскай: International Kermit Conference Moscow USSR May 1989

Май 1989 года. Фрэнк да Круз і Крысцін Джыяноне з праекта Kermit Калумбійскага ўніверсітэта былі запрошаны ў Савецкі Саюз для прадстаўлення пратакола і праграмнага забеспячэння Kermit на трохдзённай канферэнцыі, арганізаванай Міжнародным цэнтрам навукова-тэхнічнай інфармацыі (МЦНТІ) у Маскве. У ёй прынялі ўдзел камп'ютарныя спецыялісты з Венгрыі, Усходняй Германіі, Польшчы, Балгарыі, Манголіі, Чэхаславакіі, Кубы і ўсяго СССР.

У першы дзень мы зрабілі агляд праграмы і пратаколу Kermit, у другі — прадставілі новае пашырэнне пратаколу, якое дазваляе перадаваць тэкставыя файлы паміж кампутарамі з рознымі кадоўкамі (напрыклад, для рускага кірылічнага тэксту), распрацаванае ў супрацоўніцтве з МЦНТІ і навукоўцамі з Японіі і іншых краін. На трэці дзень быў арганізаваны адчынены форум, на якім удзельнікі абмяркоўвалі выкарыстанне Kermit у сваіх краінах.

Мы зрабілі каля 700 фатаграфій, з якіх гэта толькі малая частка, а таксама быў зняты дакументальны фільм.

Відэёкасэта фармату PAL была канвертаваная ў DVD камерцыйнай службай прыкладна ў 1990 годзе. Спасылка "Відэа" — гэта версія MP4, створаная з DVD з дапамогай Handbrake; яна крыху тузаецца. Спасылка "відэафайлы" — гэта каталог, які змяшчае ўсе зыходныя файлы з DVD.

Гл. таксама: зыходны код Kermit на рускай мове для мэйнфрэйма ЕС-8570, прывезены з МЦНТІ на 9-дарожкавай магнітнай стужцы і перакадаваны з кірылічнага EBCDIC у Unicode. Больш пра савецкія IBM-360/370‑сумяшчальныя ЭВМ гл. у Вікіпедыі — ЕС ЭВМ.

Шмат якасных кадраў Масквы і Ленінграда ў апошнія дні існавання СССР можна знайсці ў фільме "Рускі дом" (1990), а выдатныя каляровыя кадры Савецкага Саюза прыкладна 1970 года — у фільме "Сланечнік"..

Гэтая галерэя была створана ў траўні 2011 года, калі былі адсканаваныя фатаграфіі 1989 года, зробленыя на плёнкавыя фотаапараты. У верасні 2020 года яна была перанесена на Photogallery 3.07 з падтрымкай UTF‑8 і HTML5 для адаптыўнага прагляду.

Фотагалерэя канферэнцыі

Kermit USSR 1 Kermit USSR 2 Kermit USSR 3 Kermit USSR 4 Kermit USSR 5 Kermit USSR 6

Глядзець усю галерэю, а так сама арыгінал артыклю на сайце Columbia University